“Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі” – першае сістэмнае даследаванне дынамікі даверу, палітычнага ўдзелу і масавых настрояў у Беларусі за апошнія 25 гадоў.
На аснове архіўных дадзеных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2001–2022) і сучасных незалежных даследаванняў (Chatham House, iSANS, 2023–2025) аўтарка рэканструюе трансфармацыю беларускага грамадства: ад палярызаванага аўтарытарызму пачатку 2000-х да стану палітычнага фаталізму сярэдзіны 2020-х.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Даследаванне паказвае, што выбары паступова ператварыліся з інструмента ўплыву ў адміністрацыйны рытуал. Аднак галоўныя змены адбыліся ў масавай свядомасці: пасля крызісу 2020–2021 гадоў фармуецца новая мадэль – спалучэнне эмацыйнага выгарання, адаптыўнай лаяльнасці і палітычнага фаталізму.
Праца прапануе:
- аналіз дынамікі даверу да інстытутаў;
- рэканструкцыю электаральных цыклаў 2001–2025 гг.;
- тлумачэнне трансфармацыі сацыяльнага кантракту;
- выяўленне новых ліній грамадскага падзелу.
Спампаваць даследаванне
Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі (2001–2025) (PDF)
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

