Як прасоўваць беларускія культурныя праекты ў Еўропе? Дзе шукаць рэсурсы для развіцця і як захоўваць устойлівую сувязь з аўдыторыяй за межамі краіны? Разам мы паразважаем пра магчымасці, выклікі і будучыню беларускага мастацтва ў свеце.
🗓 Калі: 1 кастрычніка, 18:30 – 22:00
📍 Дзе: Stand Up Lokal (ul. Noakowskiego 16)
Праграма:
18:30 – 19:15 | Серыя кароткіх выступаў пра сучаснаснасць і будучыню беларускай культуры: ад візуальнага мастацтва і літаратуры да кіно і музыкі.
- Вольга Мжэльская – тэма выступу будзе анансавана неўзабаве
- Цімур Кудзеліч – “Белліт ніхто не чытае. Ці можна нешта зрабіць?”
- Аляксей Палуян – “Беларускае кіно ў еўрапейскай кінаіндустрыі: працэс інтэграцыі, выклікі і кампрамісы”
- Анастасія Рыдлеўская – “Супраць плыні: як ствараць музыку без лэйблаў і менеджэраў”
19:30 – 20:15 | Агульная дыскусія з удзелам усіх спікераў і спікерак на тэму таго, як пабудаваць з беларускай культуры сусветны брэнд.
- Мадэратар: Максім Жбанкоў
20:15 – 20:30 | Прэзентацыя новага артэфакта, набытага ініцыятывай Maldzis.
- Спікер: Рыгор Астапеня
20:30 | Фуршэт і нэтворкінг
Колькасць месцаў абмежаваная. Калі ласка, запоўніце форму, каб зарэгістравацца на падзею.
