Мы абвяшчаем конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі.

Што прапануем?

  • Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 € брута*.
  • Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.

Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.

Хто можа ўдзельнічаць?

  • Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
  • Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
  • Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).

Якія тэмы нас цікавяць?

Палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.

Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.

Тэрмін даследавання

Да 3 месяцаў.

Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года.

Каб удзельнічаць:

  1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
  2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце сваю заяўку.
  3. Скрыжуйце пальчыкі і чакайце вынікаў!

Дэдлайн: 20 жніўня 2025 года (уключна).

* Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.

Конкурс праводзіцца ў межах праекту, фінансаванага Еўрапейскім саюзам.