Пасля 2020 года сотні беларускіх медыкаў былі вымушаныя пакінуць краіну. Іх эміграцыя стала не працоўнай магчымасцю, а адказам на палітычны ціск, пагрозы бяспецы і немагчымасць працаваць паводле прафесійнай этыкі.
Даследаванне аналізуе досвед беларускіх медыцынскіх спецыялістак і спецыялістаў у Польшчы, Літве і Германіі. Праца заснаваная на змешанай метадалогіі: анкетаванне 48 рэспандэнтак/рэспандэнтаў і 7 паўструктураваных інтэрв’ю.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Асноўныя высновы:
- эміграцыя мае пераважна прымусовы характар;
- настрыфікацыя з’яўляецца галоўным інстытуцыйным бар’ерам;
- прафесійная ідэнтычнасць на першым этапе перажывае крызіс, але аднаўляецца;
- ключавую ролю адыгрываюць нефармальныя сеткі падтрымкі і дыяспара;
- большасць медыкаў не плануе вяртання пры існых палітычных умовах.
Нягледзячы на выклікі, беларускія медыкі ў выгнанні дэманструюць высокую прафесійную ўстойлівасць і здольнасць да адаптацыі.
Спампаваць даследаванне
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.


