Даследаванне аналізуе, якія стратэгіі сапраўды дапамагаюць беларусам і беларускам павышаць даходы ва ўмовах структурных абмежаванняў эканомікі.
Нягледзячы на дэфіцыт кадраў і паступовы рост заробкаў, структура беларускай эканомікі — высокая доля дзяржсектара, абмежаваная прадукцыйнасць і слабы рост высокадаходных галін — не дазваляе хутка павялічваць даходы большасці насельніцтва .
На падставе апытанняў больш за 1000 гарадскіх жыхароў і дадзеных пра эміграцыю даследаванне паказвае, якія фактары і рашэнні звязаныя з больш высокім узроўнем даходу.
Вынікі сведчаць, што важную ролю адыгрываюць не толькі адукацыя і сфера занятасці, але і актыўныя стратэгіі: змена працы, дадатковая занятасць і пошук працы за мяжой. Пры гэтым павышэнне кваліфікацыі праз курсы значна радзей прыводзіць да росту даходаў .
Асобна адзначаецца, што прадпрымальніцтва і эміграцыя могуць даваць вышэйшыя даходы, але звязаныя з рызыкамі.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах Belarus Young Research Award 2025. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Спампаваць даследаванне
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

