Пасля масавых пратэстаў 2020 года беларускія ўлады істотна ўзмацнілі кантроль над сістэмай адукацыі, зрабіўшы яе інструментам ідэалагічнага ўплыву і мілітарызацыі моладзі. Даследаванне “Children of the dictatorship: Indoctrination and Militarization of Belarusian Youth after 2020” аналізуе, як рэжым Лукашэнкі перабудоўвае адукацыйную прастору – ад дзіцячых садкоў да ўніверсітэтаў – каб выхаваць пакаленне, лаяльнае да дзяржавы і гатовае абараняць існуючы палітычны лад.
Аўтарка даследавання аналізуе новыя формы “вайскова-патрыятычнага выхавання”, перапісванне гістарычнай памяці, узмацненне кантролю над настаўнікамі/настаўніцамі і студэнтамі/студэнткамі, а таксама спробы абмежаваць уплыў Захаду на беларускую моладзь. Асобная ўвага надаецца мілітарызацыі адукацыі, выкарыстанню прапаганды ў школах і фармаванню палітычнай апатыі праз страх і рэпрэсіі.
Даследаванне паказвае, што адукацыя ў Беларусі ўсё больш ператвараецца ў механізм палітычнай сацыялізацыі і кантролю. Аднак эфектыўнасць гэтай палітыкі застаецца адкрытым пытаннем: паміж дзяржаўнай прапагандай і рэальнымі настроямі моладзі захоўваецца глыбокі разрыў.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах Belarus Young Research Award 2025. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Спампаваць даследаванне цалкам
Даследаванне даступна на англійскай мове.
Дзеці дыктатуры: як улады Беларусі ідэалагізуюць і мілітарызуюць моладзь пасля 2020 года
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

