Свет падзяліўся на блокі і Беларусі выпала месца ўнутры расійскай сферы ўплыву, і, калі казаць шырэй, — “аўтарытарнага інтэрнацыяналу”. Гэта з’яўляецца пагрозай не толькі для будучыні дэмакратыі, але і для самой незалежнасці краіны.

Якія магчымасці для ўзмацнення суверэннасці Беларусі існуюць сёння? Ці магчыма наогул выйсці з расійскай сферы ўплыву ў бліжэйшае дзесяцігоддзе? І калі так — што для гэтага трэба зрабіць? Гэтыя пытанні мы абмяркуем з экспертамі, якія нядаўна прадставілі свае бачанні магчымых стратэгій Беларусі ў калонках на Банку Ідэй.

Выступоўцы:

Мадэратар: Рыгор Астапеня, галоўны рэдактар Банка Ідэй.

Калі?

12 лістапада, 14:30 CET

Дзе?

Глядзі на YouTube!