Свет падзяліўся на блокі і Беларусі выпала месца ўнутры расійскай сферы ўплыву, і, калі казаць шырэй, — “аўтарытарнага інтэрнацыяналу”. Гэта з’яўляецца пагрозай не толькі для будучыні дэмакратыі, але і для самой незалежнасці краіны.
Якія магчымасці для ўзмацнення суверэннасці Беларусі існуюць сёння? Ці магчыма наогул выйсці з расійскай сферы ўплыву ў бліжэйшае дзесяцігоддзе? І калі так — што для гэтага трэба зрабіць? Гэтыя пытанні мы абмяркуем з экспертамі, якія нядаўна прадставілі свае бачанні магчымых стратэгій Беларусі ў калонках на Банку Ідэй.
Выступоўцы:
- Кацярына Глод, экспертка Цэнтра новых еўразійскіх стратэгій, аўтарка тэксту “Еўропа ў новай геапалітычнай рэальнасці: выклікі і магчымасці для Беларусі”.
- Антон Раднянкоў, старшыня рады Цэнтра новых ідэй, аўтар тэксту “Шэлтары замест вектараў: што новая тэорыя кажа пра беларускую знешнюю палітыку”.
- Андрэй Ягораў, Заснавальнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітычны аналітык, аўтар тэксту “Можно ли выстроить новую архитектуру европейской безопасности? Дилемма для Украины и региона”.
Мадэратар: Рыгор Астапеня, галоўны рэдактар Банка Ідэй.
Калі?
12 лістапада, 14:30 CET
