Якую ролю іграе беларуская мова ў сучасным жыцці? Пётр Рудкоўскі, адзін з аўтараў новага даследвання «Двухмоўнае аднамоўе. Моўная палітыка ў Беларусі: стан, тэндэнцыі і перспектывы», распавядае пра сваю працу.
Аўтар адзначае тры асноўныя функцыі мовы: камунікацыйная, ідэнтыфікацыйная і каштоўнасная. Як часта беларусы ўжываюць родную мову як сродак камунікацыі, ці разглядаюць яны яе як частку нацыянальнай ідэнтычнасці, якая ў нас сітуацыя ў параўнанні з іншымі краінамі і што чакае беларускую мову ў будучыні?
На ўсе гэтыя пытанні адказвае Пётр Рудкоўскі.
Поўнае даследванне чытайце на сайце Банка ідэй — https://www.ideasbank.vision/projects/12