Мнение Геннадия Коршунова

В тексте обсуждается изменения взгляды беларусов внутри страны: как социологи обходят «спираль молчания», что дало беларусам «ощущение субъектности», каковы отношения к соседям, чем стала «новая диаспора» и как общество справляется с коллективной травмой.

Ниже — текстовая версия стрима в рамках совместного цикла Банка идей и Еврорадио «Беларусь-2030». В беседе участвуют социолог Геннадий Коршунов (далее — Г.К.) и журналистка Ольга Лойко (далее — О.Л.). Полная версия стрима ниже.

Вопросы «в лоб» и спираль молчания

О.Л.: Что происходит с белорусами внутри страны?

Г.К.: Мы нешта ведаем, але не на сто працэнтаў. Паўнавартасныя апытанні рабіць усё цяжэй, але іх усё яшчэ праводзяць. Ключ — не пытацца «ў лоб»: замест аднаго — серыя звязаных пытанняў. З адказаў збіраем мадэлі мыслення і паводзінаў. Важна перакладаць навуковыя тэрміны на паўсядзённую мову, праводзіць якасныя даследаванні: выкарыстоўваць глыбінныя інтэрв’ю, фокус-групы, задаваць адкрытыя пытанні. 

Калі пытаюць пра ліберальную ці кансерватыўную эканоміку, многія кажуць «цяжка адказаць», таму што гэтыя паняцці не прапрацаваныя. З вайной падобна: «цяжка адказаць» не роўна «падтрымліваю». Часам гэта страх або сорам, а часам — схаваны непапулярны погляд. Плюс працуе спіраль маўчання: мы арыентуемся на стаўленне свайго асяроддзя і не жадаем вылучацца. Калі існуе свабодная публічная дыскусія і барацьба меркаванняў, чалавек бачыць, што ёсць розныя пазіцыі, і гатовы выказвацца. Калі такой прасторы няма — многія сыходзяць у «цяжка адказаць». Таму маральныя прэтэнзіі да людзей у аўтарытарных умовах выглядалі б несправядлівымі: яны жывуць у іншай рэальнасці.

Революция, контрреволюция и долгий  переход в новый этап перемен

О.Л.: Как с 2020 года изменились ценности и приоритеты беларусов? 

Г.К.: Пасля 2020 б падзяліў час на этапы. 2020–2021 — рэвалюцыя суб’ектнасці: людзі адчулі, што маюць права фармуляваць патрабаванні і адстойваць іх. Потым — сістэмныя рэпрэсіі, контррэвалюцыя. У 2022 вайна ўключыла калектыўнае «ніколі зноў» і адкінула да каштоўнасцяў выжывання. Цяпер ваенны страх сціхае, на першы план выходзяць эканоміка і бытавая бяспека; шмат хто адчувае пагрозу з боку ўласнай дзяржавы.

Выбух-2020 і адкат-2022 — флуктуацыі на доўгім шляху на 30–40 гадоў: ад індустрыялізацыі, урбанізацыі і росту адукацыі — да жадання быць не «паслухмянай нівай», а грамадзянамі, што бяруць адказнасць.

Социальные сети: школа доверия и самоорганизации

О.Л.: Какую роль сыграл интернет и социальные сети?

Г.К.: У нулявыя — інтэрнэтызацыя, потым смартфаны. Дзяржава думала: «Сеціва рассадзіць моладзь па хатах, і яна не выйдзе на вуліцы». Часткова гэта спрацавала як гейміфікацыя. Але для тых, хто ўжо не быў дзецьмі, сеціва стала інструментам вучобы, працы і самаарганізацыі. Форумы, бацькоўскія суполкі далі добры досвед рэалізацыі сумесных праектаў. Мы вучыліся давяраць, зачынаць справы і хутка рабіць разам. Таму тое, што ўбачылі ў 2020 годзе, выспявала 10–15 гадоў.

Как власть переучивает общество

О.Л.: Власть, кажется,  упустила эти изменения в обществе. Но сейчас пропаганда активно работает?

Г.К.: Так. Прапаганда не толькі кажа, пра што думаць, але і пра што маўчаць. Школа працуе паводле метадычак, бацькі баяцца шчыра абмяркоўваць найноўшую гісторыю, ТБ звужае карцінку. У моладзі 20–25 гадоў гэта відаць: без асабістага досведу рамка задаецца зверху.

О.Л.: Как меняется отношение белорусов к соседям? Насколько влияет пропаганда?

Г. К.: Тут цікава і для ўлады нязручна. З аднаго боку, вялікая частка людзей мае ўласны досвед кантактаў з Захадам: Беларусь была ў сусветных лідарах па колькасці віз на тысячу насельніцтва і ў нулявыя, і ў дзясятыя. Мы ездзілі, вучыліся, рабілі бізнес — і пасля такога досведу складана ўнушыць ідэю пра «загніванне». Цяпер ездзіць цяжэй, але базава хочам нармальных адносін з усімі суседзямі. Па апытаннях да Кітая часам ставяцца лепш, чым да РФ. Стаўленне да Расіі часта вымушанае («геаграфію не памяняеш», «адарвёмся — будзе вайна»). На адносіны моцна ўплываюць штодзённыя цяжкасці: чаргі і закрыцці межаў, складанасці з вучобай дзяцей, з бізнесам. Але ў ідэале мы хацелі б сябраваць з усімі.

Есть ли антивоенный консенсус?

О.Л.: Как антивоенный консенсус беларусов уживается с работой на предприятиях, обслуживающих войну?

Г.К.: Для многіх вайна — абстракцыя: «вайна кепска, але я тут, працую і кормлю сям’ю». Гэта не заўсёды свядомы выбар — гэта сфармаваныя рамкі. Беларускаму войску ўваходзіць нельга — панавальнае меркаванне. Прысутнасць расійскіх войскаў шмат хто церпіць як «аддаленую» рэчаіснасць. Чым абстрактней тэма, тым лягчэй сказаць «ну, хай будзе». Вайна там, а эканоміка — «тут і цяпер».

Новая диаспора: от «взрыва 2020-го» к сложным будням

О.Л.: Что происходит с новой диаспорой? Как она себя чувствует?

Г.К.: Пра дыяспару ўвогуле казаць складана — гэта розныя групы, таму бачым хутчэй тэндэнцыі: грамадства палярызаванае, шмат людзей за межамі. Да 2020 года МЗС ацэньваў у 3–3,5 млн «патэнцыйнай дыяспары», але як самасвядомага феномена яе фактычна не было. У 2020 годзе дыяспара нарадзілася (гонар быць беларусам); 2022 вобраз падрапаў, але не зруйнаваў. Яе стан бачу як канцэнтрычныя колы: ядро, актыўныя ўдзельнікі, спарадычныя, рэдкія ўдзельнікі і «спячая» дыяспара, якая занятая выжываннем. Колькі людзей мае рэсурс для ўдзелу, а колькі цалкам у рэжыме выжывання — няма дакладных лічбаў.

Беларусь — Украина

О.Л.: Сложный сосед — Украина. Как меняется отношение друг к другу? 

Г. К.: Асабіста ў мяне негатыўнага досведу няма; шмат беларусаў у Украіне спакойна працуюць. У супольнасцях пытанні бываюць, але здымаюцца праз асабістыя сувязі. На ўзроўні арганізацый — асцярожнасць: нібыта няпісанае правіла не супрацоўнічаць, хоць афіцыйных «метадычак» няма. На палітычным узроўні — з’явіліся прыкметы палёгкі: сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага адбываюцца на міжнародных пляцоўках. Калі падсумаваць: асобасны ўзровень — без праблем, супольнасці — з нюансамі, арганізацыі — асцярожнасць, палітыка — павольныя крокі.

Траўма і стойкасць

О.Л.: Мы получили сильную травму. Оклемаемся?

Г. К.: Калектыўная траўма змяняе свядомасць. Мы сапраўды атрымалі каласальны траўматычны досвед — але можна не застацца ахвярай, а перапрацаваць яе і стаць мацней. Актыўная прадэмакратычная частка амаль увесь гэты досвед перажыла — і не зламалася. Ёсць нават адчуванне «героя, які пакуль не перамог»: была часовая параза, але мы не зламаліся. А вось рэжым, паводзіны якога нагадваюць апісаныя Хіршбергерам стратэгіі груп-агрэсараў («нічога не было», «вінаватыя іншыя», «перагорнем старонку»), выглядае застрэўшым у сваёй траўме.

О.Л.: Мы сильные, справимся.

Г. К.: Мы бульбамі прарасцём.