Пра нас

Банк Ідэй — гэта платформа экспертнай супольнасці Беларусі. Мы імкнемся дапамагчы лідарам і шырокай прадэмакратычнай грамадскасці зразумець, якім чынам мы можам адаптавацца да новай эпохі ў свеце і выкарыстаць наступнае акно магчымасцяў на карысць Беларусі.

ШТО РОБІМ?

Служым платформай экспертнага дыялогу

ствараем супольнасць для абмеркавання важных тэм на аснове фактаў і даследаванняў.

Публікуем даследаванні і меркаванні

дапамагаем разумець складаныя грамадска-палітычныя працэсы.

Падтрымліваем з’яўленне новых галасоў

шукаем і дапамагаем новым аўтаркам і аўтарам займацца аналітычнай дзейнасцю і распаўсюджваць вынікі сваёй працы.

Спрабуем дапамагчы Беларусі стаць паспяховай дэмакратычнай краінай

матывуем людзей не толькі разбірацца ў праблемах, але і шукаць шляхі іх вырашэння.

Ёсць пытанні?
Праверце FAQ альбо напішыце нам.

FAQ

Ці можна прапанаваць тэкст для Банка ідэй?
Вядома, падрабязней пра гэта чытайце тут.
Ці ёсць нейкія фармальныя патрабаванні да афармлення і структуры тэкстаў для Банка Iдэй?
У нас ёсць асноўныя патрабаванні да тэкстаў, якія могуць быць размешчаны на платформе. Вы можаце азнаёміцца з імі ў раздзеле «Прапанаваць матэрыял».
У мяне ёсць класная ідэя. Але па такой жа тэматыцы ў Банку Iдэй ужо размешчаны тэкст. Пры гэтым ён адрозніваецца ад майго па змесце. Ці азначае гэта, што мой тэкст ужо не можа быць апублікаваны ў Банку Iдэй?
Калі ваш тэкст прапануе новы погляд, аналізуе тэму з іншай перспектывы або дапаўняе ўжо існуючы матэрыял, мы з задавальненнем яго разгледзім. Мы вітаем разнастайнасць меркаванняў, асабліва, калі яны абапіраюцца на факты і даследаванні.