Мы абвяшчаем конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі.
Што прапануем?
- Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 € брута*.
- Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.
Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Хто можа ўдзельнічаць?
- Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
- Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
- Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).
Якія тэмы нас цікавяць?
Палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.
Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.
Тэрмін даследавання
Да 3 месяцаў.
Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года.
Каб удзельнічаць:
- Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
- Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце сваю заяўку.
- Скрыжуйце пальчыкі і чакайце вынікаў!
Дэдлайн: 20 жніўня 2025 года (уключна).
* Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.
Конкурс праводзіцца ў межах праекту, фінансаванага Еўрапейскім саюзам.