Пасля масавых пратэстаў 2020 года, прымусовай пасадкі самалета Ryanair у Мінску, міграцыйнага крызісу на межах ЕЗ і пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны дачыненне суседніх краін да беларусаў заўважна змянілася.

Калі раней пытанні заезду, віз і легалізацыі разглядаліся пераважна як міграцыйная палітыка, то з 2022 года ў Літве, Латвіі і Польшчы яны ўсё часцей робяцца часткай палітыкі бяспекі.

У новым даследаванні “Параўнальны аналіз кіравання рызыкамі ў палітыцы адносна беларусаў у Літве, Латвіі і Польшчы ў 2022 – 2025 гадах”, якое было зроблена ў межах Belarus Young Research Award, даследнік Дзянiс Пiскуновiч аналізуе, як тры краіны выбудоўвалі абмежаванні і механізмы кантролю ў дачыненні да беларускіх грамадзянаў у 2022–2025 гадах. Аўтар параўноўвае падыходы Літвы, Латвіі і Польшчы да скрыжавання мяжы, выдачы віз і дазволаў на жыхарства, а таксама да падаўжэння права на знаходжанне для беларусаў.

Даследаванне паказвае, што, нягледзячы на адрозненні ў падыходах, усе тры дзяржавы паступова перайшлі да кіравання беларускай мабільнасцю праз прызму рызык і бяспекі. Пры гэтым такія меры нярэдка закранаюць не толькі патэнцыйна рызыкоўныя катэгорыі грамадзянаў, якія перасякаюць межы ЕЗ, але і палітычных эмігрантаў, студэнтаў, кваліфікаваных адмыслоўцаў і іншых беларусаў, якія пакінулі краіну пасля рэпрэсій.

У сваім даследаванні аўтар прапануе альтэрнатыўную мадэль кіравання рызыкамі, якая, па яго думцы, дазваляе спалучаць вымогі бяспекі з падтрымкай дэмакратычна наладжаных беларусаў у эміграцыі.

Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах Belarus Young Research Award 2025. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Спампаваць даследаванне цалкам

Даследаванне даступна на ангельскай мове.

Погляды, выказаныя й гэтым матэрыяле, зʼяуляюцца адказнасцю аўтараў і не
абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.