Чацвёрты год запар вядучыя эксперткі і эксперты Беларусі ацэньваюць устойлівасць і адаптыўнасць краіны да крызісаў у палітыцы, эканоміцы, грамадскай і інфармацыйнай сферах, — гэта становіцца асновай даследавання Цэнтра новых ідэй “Індэкс рэзіліентнасці Беларусі”.
2024 год не наблізіў Беларусь да ўстойлівасці і не павысіў здольнасці сістэмы адаптавацца да крызісаў. Агульнае значэнне Індэкса Рэзіліентнасці 2024 (-1,94) практычна не адрозніваецца ад леташняга значэння (-1,96). Гэта значыць, што сітуацыя ў краіне працягвае заставацца крызіснай.
ЧЫТАЦЬ ДАСЛЕДАВАННЕ ЦАЛКАМ:
Аўтары:
- Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
- Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.