Сталі вядомыя вынікі чарговай ацэнкі стану беларускай грамадзянскай супольнасці, падрыхтаванай па міжнароднай метадалогіі Індэкса ўстойлівасці АГС – інструмента, распрацаванага USAID, які ўжо 25 гадоў дазваляе адсочваць тэндэнцыі і выклікі ў развіцці грамадзянскага сектара ўнутры Беларусі і за яе межамі.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Індэкс ацэньвае сітуацыю па сямі ключавых параметрах:
- Прававое асяроддзе;
- Арганізацыйны патэнцыял;
- Фінансавую ўстойлівасць;
- Адвакатаванне;
- Аказанне паслуг;
- Інфраструктуру сектара;
- Грамадскі імідж.
Асобная ўвага ў справаздачы надаецца транснацыянальнаму характару беларускай грамадзянскай супольнасці пасля 2020 года і балансу паміж бяспекай, публічнасцю і эфектыўнасцю.
У 2024 годзе агульны ўзровень устойлівасці сектара знізіўся да 6,1 бала з 7, што сведчыць пра паглыбленне крызісу. Прастора для дзейнасці АГС працягвала звужацца пад ціскам рэпрэсій, ліквідацый, крымінальнага пераследу і міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Адначасова сектар заставаўся жывым і адаптыўным: арганізацыі трансфармавалі фарматы працы, шукалі новыя крыніцы фінансавання, падтрымлівалі мэтавыя групы і захоўвалі патэнцыял для доўгатэрміновых зменаў.
Чытайце аналіз цалкам!
Спампаваць даследаванне
Індэкс устойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (PDF)
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.
