Даследаванне Media IQ прысвечана сістэмнаму аналізу ўзаемасувязі паміж афіцыйнымі метадалагічнымі дакументамі беларускай дзяржаўнай прапаганды і тым, як гэтыя ўстаноўкі рэалізуюцца ў кантэнце дзяржаўных СМІ.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
На аснове змешанай метадалогіі: дыскурс-аналізу метадычных матэрыялаў да “Адзінага дня інфармавання насельніцтва” і колькаснага кантэнт-аналізу ключавых дзяржаўных медыяў – аўтаркі і аўтары паказваюць, што прапагандысцкая сістэма ў Беларусі не функцыянуе як прамы “ланцужок каманд”. Метадычкі і медыя фармуюць адзіны прапагандысцкі дыскурс, але выконваюць розныя функцыі, працуюць з рознымі аўдыторыямі і расстаўляюць розныя сэнсавыя акцэнты.
Даследаванне дэманструе, што:
- стратэгічныя наратывы (бяспека, сацыяльная дзяржава, гістарычная памяць, лідэрства Лукашэнкі) прысутнічаюць у метадычных дакументах устойліва, але адлюстроўваюцца ў медыях нераўнамерна;
- дзяржаўныя СМІ сістэмна ссоўваюць фокус з інстытутаў на персаналізацыю ўлады;
- каляндарны і фармальна зададзены парадак дня метадычак часта не знаходзіць водгуку ў медыях;
- пры знешняй маналітнасці прапагандысцкая сістэма валодае гнуткасцю і здольнасцю да адаптацыі.
Асобная ўвага нададзена слабым месцам сістэмы і магчымасцям супрацьдзеяння прапагандзе праз пераасэнсаванне наратываў, працу з будучыняй і стварэнне альтэрнатыўных сэнсавых рамак.
Спампаваць даследаванне
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

