Якой Беларусь паўстае ў вачах замежнікаў сёння? Каб адказаць на гэтае пытанне Цэнтр новых ідэй прааналізаваў 3759 артыкулаў з 20 міжнародных медыя з 10 краін свету.

Дзякуючы чаму аўтарка даследавання Леся Руднік высветліла, якія вобразы беларусаў, уладаў, дэмакратычных сілаў і грамадства транслююць замежныя выданні ў кантэксце сённяшніх унутры- і знешнепалітычных падзеяў.

У сёлетнім маніторынгу заўважны рост увагі да рэгіянальнай ролі Беларусі. Гэта выяўляецца ў частых згадках уладаў і Лукашэнкі, усплёску навінаў пра міграцыйны крызіс на межах ЕС і Беларусі. На фоне леташняга вызвалення палітвязняў часткова ў медыйны парадак дня вярнуліся і навіны на гэтую тэму, хаця ўвага да ўнутрыпалітычных падзеяў надалей выклікае нізкую цікавасць.

Чытайце вынікі даследавання цалкам!

Запампаваць PDF:

Папярэднія маніторынгі медыйнага вобразу Беларусі глядзіце па спасылцы.