Беларусь сёння застаецца сінхранізаванай з энергасістэмай Расіі, што фактычна пазбаўляе краіну магчымасці паўнацэннага міжнароднага гандлю электраэнергіяй. Пасля падключэння Украіны і краін Балтыі да еўрапейскай энергасістэмы ENTSO-E Беларусь апынулася ў энергетычнай ізаляцыі: экспарт магчымы толькі ў Расію, і то выключна з тэхнічнага пункту гледжання, але эканамічна не выгадна.
У даследаванні аналізуецца, якія эканамічныя выгады магла б атрымаць Беларусь, калі б яе энергасістэма была сінхранізаваная з электрычнымі сеткамі Еўрапейскага саюза. Праца ацэньвае патэнцыял экспарту электраэнергіі ў Польшчу, Літву, Латвію і Швецыю, а таксама магчымы транзіт праз суседнія краіны.
Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Ключавыя высновы
- Пры бягучых цэнах на газ Беларусь магла б экспартаваць да 2,1 млрд кВт·г электраэнергіі за год, атрымліваючы каля 230 млн еўра выручкі і больш за 20 млн еўра прыбытку.
- Найбольшы эканамічны патэнцыял экспарту ў Польшчу і Літву, а таксама транзітам далей у краіны Балтыі і Швецыю.
- Нават пры пераходзе на сусветныя цэны на газ экспарт застаецца эканамічна мэтазгодным, хаця яго аб’ёмы і прыбытак зніжаюцца.
- Сінхранізацыя з ЕС дазволіла б суседнім краінам скараціць выдаткі на электраэнергію на сотні мільёнаў еўра, што ўзмацняе ўзаемную эканамічную зацікаўленасць.
- Высокія ўнутраныя тарыфы на перадачу электраэнергіі ў Беларусі істотна абмяжоўваюць экспартны патэнцыял і патрабуюць перагляду.
Спампаваць даследаванне
Патэнцыйныя выгады ад сінхранізацыі з электрычнымі сеткамі ЕЗ (PDF)
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

