Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў, якія гатовыя прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай.

У межах прэміі будуць адабраныя пяць лепшых канцэпцый аналітычных запісак. Іх аўтаркі і аўтары атрымаюць падтрымку для падрыхтоўкі фінальных аналітычных матэрыялаў (да 2000 словаў), якія будуць апублікаваныя на экспертнай платформе Банк Ідэй.

Што прапануем?

  • Грашовую прэмію да 1500 еўра (брутта).
  • Ментарскую і рэдактарскую падтрымку.
  • Публікацыю сваёй працы на экспертнай платформе Банк Ідэй.

Якія тэмы нас цікавяць?

Тэмы аналітычных матэрыялаў могуць ахопліваць шырокі спектр палітычных, сацыяльных і эканамічных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі. Напрыклад:

  • Палітычныя і грамадскія стратэгіі для дэмакратычных пераменаў.
  • Эканамічнае аднаўленне і рэформы, развіццё бізнесу і тэхналогій. 
  • Беларусь у свеце: міжнароднае супрацоўніцтва, дыпламатыя і знешняя палітыка.
  • Новыя тэхналогіі, медыя і барацьба з дэзынфармацыяй.
  • Сацыяльная згуртаванасць, выбудоўванне сувязяў паміж рознымі актарамі грамадзянскай супольнасці і нацыянальны дыялог.

Вы можаце ўдзельнічаць, калі:

  • Маеце не менш за 2 гады досведу даследчай, аналітычнай або журналісцкай дзейнасці, ці вучыцеся ў магістратуры або PhD па сацыяльных, палітычных ці эканамічных спецыяльнасцях.
  • Маеце партфоліа з мінімум адной аналітычнай публікацыяй або даследаваннем, дзе вы з’яўляецеся галоўным аўтарам ці аўтаркай.
  • Вам да 35 гадоў, і вы маеце беларускае грамадзянства.

Тэрміны

На працу над аналітычным матэрыялам у пераможцаў конкурсу будзе да 2 месяцаў.

Яны мусяць прадставіць гатовыя артыкулы не пазней за 1 сакавіка 2026 года.

Каб удзельнічаць:

  1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
  2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце рэлевантнае CV на англійскай мове і заяўку.
  3. Чакайце вынікаў.

Дэдлайн падачы заяўкі: 3 снежня 2025 года (уключна).

* Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.

Конкурс праводзіцца ў межах праекту, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.