Як праект Саюзнай дзяржавы ўплывае на суверэнітэт Беларусі і ці паскарае яе структурную залежнасць ад Расіі? У сваім даследаванні Роза Турарбекава разглядае інтэграцыю не як абстрактны палітычны лозунг, а як паслядоўны істытуцыянальны працэс, які закранае ключавыя сферы дзяржаўнага кіравання: ад фінансаў і падаткаў да бяспекі, энергетыкі, права і ідэалогіі.

Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

У цэнтры аналізу два этапы інтэграцыі: рэалізацыя 28 “дарожных карт” у 2021-2023 гадах і другі план інтэграцыі на 2024-2026 гады. Аўтарка паказвае, што калі першы этап быў засяроджаны на эканамічным і адміністрацыйным збліжэнні, то другі пашырае інтэграцыю на культурна-гуманітарную, інфармацыйную, маладзёжную і прававую сферы, узмацняючы рызыкі страты суверэннага кантролю.

Даследаванне абапіраецца на параўнальны аналіз і падыход гістарычнага інстытуцыяналізму, што дазваляе выявіць не толькі фармальныя рашэнні, але і механізмы залежнасці, “пакетныя пагадненні” і асіметрыю інтарэсаў бакоў. Адмысловая ўвага надаецца адрозненню паміж паняццямі незалежнасці і суверэнітэту і таму, якія менавіта суверэнныя функцыі Беларусь ужо згубіла, а якія пакуль захоўвае.

Асобны раздзел прысвечаны ваенна-палітычнай інтэграцыі і яе ролі ў замацаванні залежнасці Беларусі ад Расіі, у тым ліку ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны. У той самы час аўтарка фіксуе зоны абмежаванага супраціву беларускага рэжыму і паказвае, што працэс страты суверэнітэту, нягледзячы на ​​паскарэнне, усё яшчэ застаецца часткова зварачальным.

Даследаванне фарміруе цэласную карціну таго, як Саюзная дзяржава з фармату супрацоўніцтва трансфармуецца ў інструмент паглынання і мілітарызацыі, ствараючы доўгатэрміновыя выклікі для будучыні беларускай дзяржаўнасці.

Чытайце аналіз цалкам!

Спампаваць даследаванне

Саюзная дзяржава для Беларусі: суверэнітэт пад ціскам і рост залежнасці ад Расіі (2024 — 2025) (PDF)

Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.