За апошняе дзесяцігоддзе адукацыйная міграцыя беларусаў і беларусак кардынальна змянілася. Калі ў 2013 годзе большасць беларускіх студэнтаў і студэнтак за мяжой выбіралі Расію, то сёння галоўным адукацыйным цэнтрам стала Польшча, а доля краін ЕС працягвае расці.

Даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” аналізуе дынаміку беларускай адукацыйнай міграцыі ў 37 краінах у 2013–2025 гадах. Аўтары даследавання паказваюць, як змянялася колькасць беларускіх студэнтаў і студэнтак за мяжой, якія краіны сталі найбольш папулярнымі і як палітычны крызіс 2020 года, вайна Расіі супраць Украіны, ізаляцыя Беларусі і трансфармацыя сістэмы адукацыі паўплывалі на выбар моладзі.

Асобная ўвага ў даследаванні надаецца Польшчы, Расіі, Літве, Германіі і Чэхіі — краінам, дзе сёння канцэнтруецца больш за 90% беларускіх студэнтаў і студэнтак замежжа.

Азнаёмцеся з даследаваннем цалкам на сайце “Палітычнай сферы”