Беларуская памяць пра Другую сусветную вайну сёння становіцца не толькі прадметам гістарычных даследаванняў, але і інструментам палітыкі, ідэалогіі і грамадскіх канфліктаў. У новым даследаванні незалежны даследчык Уладзімір Лобач аналізуе, як у Беларусі фармуецца і выкарыстоўваецца наратыў пра вайну: ад савецкай гістарыяграфіі да сучаснай дзяржаўнай прапаганды і “народнай” памяці.
Аўтар паказвае, як пасля 2020 года тэма Другой сусветнай вайны стала ключавым элементам дзяржаўнай ідэалогіі. Канцэпт “генацыду беларускага народа”, апеляцыі да “гістарычнай памяці” і паралелі паміж сучаснымі падзеямі і вайной выкарыстоўваюцца для легітымізацыі рэпрэсій, палярызацыі грамадства і стварэння вобразу “ўнутранага ворага”.
Асобная ўвага ў даследаванні надаецца супярэчнасцям паміж афіцыйным гістарычным наратывам і жывой памяццю людзей. На аснове шматгадовых палявых даследаванняў і вусных успамінаў жыхароў беларускіх вёсак аўтар паказвае “гісторыю знізу” — вайну вачыма тых, хто жыў пад акупацыяй, перажываў гвалт, голад, страх і штодзённую барацьбу за выжыванне.
Даследаванне закранае пытанні:
- як дзяржава інструменталізуе памяць пра вайну;
- чаму “спаборніцкая мартыралогія” становіцца часткай прапаганды;
- як адрозніваюцца прафесійная гістарыяграфія і народная памяць;
- чаму голас “звычайнага чалавека” часта выключаецца з афіцыйнай гісторыі;
- і якую ролю сёння адыгрывае памяць пра Другую сусветную вайну ў беларускай палітыцы і ідэнтычнасці.
Спампаваць даследаванне цалкам
Беларусь у Другой сусветнай вайне: прафесійная гістарыяграфія, ідэалогія і “народная” версія (PDF)
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

