Пасля 2020 года сотні беларускіх медыкаў былі вымушаныя пакінуць краіну. Іх эміграцыя стала не працоўнай магчымасцю, а адказам на палітычны ціск, пагрозы бяспецы і немагчымасць працаваць паводле прафесійнай этыкі.

Даследаванне аналізуе досвед беларускіх медыцынскіх спецыялістак і спецыялістаў у Польшчы, Літве і Германіі. Праца заснаваная на змешанай метадалогіі: анкетаванне 48 рэспандэнтак/рэспандэнтаў і 7 паўструктураваных інтэрв’ю.

Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў межах адкрытага конкурсу Банка Ідэй для знешніх даследчыкаў і даследчыц. Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Асноўныя высновы:

  • эміграцыя мае пераважна прымусовы характар;
  • настрыфікацыя з’яўляецца галоўным інстытуцыйным бар’ерам;
  • прафесійная ідэнтычнасць на першым этапе перажывае крызіс, але аднаўляецца;
  • ключавую ролю адыгрываюць нефармальныя сеткі падтрымкі і дыяспара;
  • большасць медыкаў не плануе вяртання пры існых палітычных умовах.

Нягледзячы на выклікі, беларускія медыкі ў выгнанні дэманструюць высокую прафесійную ўстойлівасць і здольнасць да адаптацыі.

Спампаваць даследаванне

Беларускія медыцынскія спецыялісты ў эміграцыі: ідэнтычнасць, інтэграцыя і прафесійная адаптацыя ў Польшчы, Літве і Германіі (PDF)

Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.