У гэтай справаздачы аналізуецца бягучае прававое становішча грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, з акцэнтам на прадстаўленні шэрагу слушных спецыяльных заканадаўчых рашэнняў, а таксама існуючых прагалаў і нядакладнасцей у агульнапрынятых нормах права і іх ужыванні. Гэтыя праблемы былі выяўлены на практыцы неўрадавымі арганізацыямі — у прыватнасці, Фондам “Partyzanka” — у ходзе шматгадовай дапамогі беларусам, якія ўцякаюць ад рэпрэсій, прадстаўлення іх інтарэсаў у органах дзяржаўнай адміністрацыі, дапамогі ў вядзенні судовых спраў і ў кансультацыях з органамі дзяржаўнага кіравання (MSWiA, UdSC) у межах рабочай групы па справах грамадзян Беларусі.
Дадзеныя Упраўлення па справах замежнікаў (UdSC) сведчаць, што на 1 красавіка 2026 года ў Польшчы больш за 139 тыс. грамадзян Беларусі маюць валідныя дакументы на пражыванне. Польшча рэгіструе каля 90% беларускіх заяў пра міжнародную абарону ва ўсёй Еўропе, а ўзровень ухвалення складае каля 97%. Маштаб міграцыі, перш за ўсё з палітычных прычын, і яе працяглы характар апраўдваюць патрэбу ў сістэмных, а не толькі часовых рашэннях. У справаздачы сфармуляваны рэкамендацыі як заканадаўчага характару, так і ў сферы прымянення права, якія падзелены на прыярытэтныя дзеянні (магчымыя праз інтэрпрэтацыю або арганізацыйныя крокі) і заканадаўчыя змены, што патрабуюць унясення паправак у законы. Прааналізаваныя даныя збіраліся да студзеня 2026 года.
Спампаваць даследаванне цалкам (на польскай мове):
Погляды, выказаныя ў гэтым матэрыяле, з’яўляюцца адказнасцю аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю каманды Банка Ідэй.

